Top.Mail.Ru

Лукашэнка: цяпер у Беларусі намацваюць пункты развіцця сельскай гаспадаркі на будучыню

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, расказаў аб стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі і першачарговых задачах у гэтым напрамку, паведамляе БелТА.



«Мы цяпер не намацваем тое, як будзе функцыянаваць сельская гаспадарка, мы цяпер намацваем пункты развіцця сельскай гаспадаркі на будучыню. Тое, пра што мы думалі 10-15 гадоў таму, мы ўжо зрабілі. Дзесяць мільярдаў сваіх мы атрымалі (гаворка ідзе аб выручцы ў $10 млрд ад экспарту прадуктаў харчавання і сельгассыравіны ў 2025 годзе. — Заўв. БелТА). А далей? Як 20 мільярдаў ад экспарту атрымаць? Не толькі з-за росту цэн, але і за кошт інтэнсіфікацыі развіцця сельскай гаспадаркі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю