Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фізічнай культуры і спорту з прафесійным святам, якое аб’ядноўвае мільёны фізкультурнікаў і спартсменаў, трэнераў, выкладчыкаў і ветэранаў галіны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер кожнаму жыхару Беларусі даступны сучасныя аб’екты для заняткаў любімымі відамі спорту, а фізічная актыўнасць для многіх стала значнай часткай штодзённага жыцця.
«Мы ганарымся дасягненнямі беларускіх атлетаў на буйнейшых міжнародных спаборніцтвах. Вашы перамогі на славу Радзімы — наш нацыянальны здабытак», — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён падзякаваў работнікам галіны за працу і адданасць справе, вялікі ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця і выхаванне падрастаючага пакалення.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім і іх блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і новых яркіх перамог.