Top.Mail.Ru

Лукашэнка: У Беларусі ўстановяць поўную забарону на адчужэнне земляў сельгаспрызначэння

У Беларусі ўстановяць поўную забарону на адчужэнне земляў сельгаспрызначэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Салігорскі раён, паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ніякіх новых зямель са складу сельгасугоддзяў пад будаўніцтва і ўчасткі даваць не будуць, таму што гэта каштоўны рэсурс. Тым больш калі ў малых населеных пунктах ёсць шмат закінутых і невыкарыстоўваемых участкаў. «Каб усе распахалі, непатрэбнае прыбралі», — даручыў ён.

Што да адчужэння зямель сельгаспрызначэння пад іншыя патрэбы, то Аляксандр Лукашэнка адназначна абазначыў падыход: «Гэта выключана. Гэта адзінкавыя выпадкі пад інвестыцыі нейкія. Лес і сельгасугоддзі. У наступным годзе будзе поўная забарона на адчужэнне зямель сельгаспрызначэння. Адчужаць землі сельгаспрызначэння — ні ў якім разе».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю