Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў фізічнай культуры і спорту з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты дзень — свята алімпійскіх чэмпіёнаў і пачынаючых спартсменаў, работнікаў галіны і мільёнаў аматараў актыўнага ладу жыцця.
«У краіне створаны ўсе ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, фарміравання моцнай і здаровай нацыі. Шматлікія перамогі нашых атлетаў на буйнейшых сусветных пяршынствах выклікаюць пачуццё гонару за Беларусь і садзейнічаюць патрыятычнаму выхаванню моладзі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У гэтым заслуга тысяч спецыялістаў, якія прымнажаюць слаўныя традыцыі айчыннага спорту і масавага фізкультурнага руху».
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў работнікам і ветэранам галіны за прафесіяналізм і адданасць справе.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі, міру, дабра і новых дасягненняў.