Top.Mail.Ru

Лукашэнка: У Беларусі заўсёды разглядалі Харватыю як значнага Еўрапейскага партнёра

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Харватыі з нацыянальным святам — Днём дзяржаўнасці. Пра гэта паведамляе БелТА.



«Нягледзячы на тое, што нашы краіны ўваходзяць у розныя палітычныя аб’яднанні, у Беларусі заўсёды разглядалі Харватыю як значнага Еўрапейскага партнёра і з вялікай увагай ставіліся да развіцця сумесных праектаў. Упэўнены, толькі раўнапраўны дыялог здольны наблізіць нас да паўнавартаснай рэалізацыі патэнцыялу абедзвюх дзяржаў, увасобіць імкненне беларусаў і харватаў да міру ў Еўропе», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Харватыі моцнага здароўя, шчасця і працвітання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю