Злучаныя Штаты Амерыкі паказалі ў Іране сваю ўразлівасць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 красавіка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Таалатбекам Масадыкавым, паведаміла БелТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сітуацыю ў свеце, падкрэсліўшы, што АДКБ трэба рабіць адпаведныя высновы з таго, што адбываецца, асабліва гэта датычыцца падзей у Іране.
«Гэта магутная краіна з вялікімі традыцыямі. І самае небяспечнае сёння для ЗША тое, што амерыканцы паказалі сваю ўразлівасць. Для іх галоўны вораг, як яны заўсёды казалі, быў Кітай. Але сёння і амерыканцы зразумелі, што з кітайцамі яны ніколі не справяцца. Ніколі. І гэта дэманструе сітуацыя ў Іране», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.