Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў падатковых органаў з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў падатковых органаў з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«З моманту заснавання падатковая служба Беларусі забяспечвае напаўненне бюджэту, паслядоўна рэалізуючы дзяржаўную падатковую палітыку, накіраваную на развіццё нацыянальнай эканомікі і павышэнне ўзроўню жыцця нашых грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Працэсы, што адбываюцца ў сучасным свеце, ставяць перад вамі ўсё больш складаныя і адказныя задачы, патрабуючы прадуманых і ўзважаных рашэнняў, якія забяспечваюць баланс інтарэсаў дзяржавы і суб’ектаў гаспадарання».
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што веды і вопыт работнікаў падатковых органаў, прымяненне самых прагрэсіўных тэхналогій, выкарыстанне найноўшых фарматаў работы і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю гэтай важнай для краіны сферы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў у гэта прафесійнае свята ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.