Top.Mail.Ru

Лукашэнка: удзел УНС у выбранні суддзяў у разы павышае іх адказнасць перад грамадствам

Выбранне суддзяў Усебеларускім народным сходам у разы павышае ступень іх адказнасці перад грамадствам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з судзейскім корпусам, перадае БелТА.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта першая рабочая сустрэча судзейскага корпуса з Прэзідэнтам пасля сур’ёзных пераўтварэнняў у судовай сістэме ў арганізацыйным, працэсуальным і кадравым планах. «Любыя змяненні ў сістэме — гэта складаны працэс, які патрабуе пастаяннай увагі. І нам ёсць што абмеркаваць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Я ўсведамляю, што ў гэтай зале знаходзяцца вельмі разумныя і адукаваныя людзі, суперэліта нашай нацыі».

Ён звярнуў увагу, што свае паўнамоцтвы па фарміраванні вышэйшых судоў ужо рэалізуе Усебеларускі народны сход: «Некаторыя з вас выбраны на яго папярэднім пасяджэнні».

Прэзідэнт пацікавіўся, што ў цэлым дае ўдзел прадстаўнічай галіны ўлады ў фарміраванні судовай сістэмы. «Як кажуць тэарэтыкі, пашырае межы сапраўднай дэмакратыі, устанаўлівае новыя формы ўзаемадзеяння галін улады, новыя варыянты стрымак, проціваг. Але сутнасць не толькі ў гэтым. Выбранне суддзяў сходам у разы павышае ступень вашай адказнасці перад грамадствам», — канстатаваў беларускі лідар

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю