Top.Mail.Ru
188

Лукашэнка: Умацаванне цесных сувязей з В’етнамам як галоўным партнёрам у Паўднёва-Усходняй Азіі-безумоўны прыярытэт

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам То Лама і прэзідэнта Лыонг Кыонга з 80-годдзем незалежнасці гэтай краіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сувязі паміж Мінскам і Ханоем маюць даўнюю гісторыю і на працягу ўсёй гісторыі двухбаковых адносін Беларусь з захапленнем назірае за поспехамі В’етнама ў дасягненні амбіцыйных мэт палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця.

У пасланні на адрас то Лама Прэзідэнт падкрэсліў: «яркім сімвалам непарушнай беларуска-в’етнамскай дружбы стаў ваш візіт у Беларусь у юбілейны для незалежнасці В’етнама год. Перакананы, пераход да якасна новага этапу ў адносінах нашых краін — стратэгічнага партнёрства — адзначыцца далейшым паглыбленнем палітычнага дыялогу, дыверсіфікацыяй напрамкаў эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыяй маштабных сумесных праектаў, узгодненымі дзеяннямі па рэагаванні на глабальныя і рэгіянальныя выклікі».

«Умацаванне цесных сувязяў з В’етнамам як галоўным партнёрам у Паўднёва-Усходняй Азіі — безумоўны прыярытэт Беларусі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні Лыонг Кыонгу.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўнікам В’етнама моцнага здароўя і далейшых поспехаў, а в’етнамскаму народу — міру, адзінства, дабрабыту і працвітання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю