«Да знамянальнай даты таджыкскі народ падышоў з важкімі вынікамі: умацоўваюцца суверэнітэт і міжнародны аўтарытэт краіны, расце эканоміка, паляпшаюцца ўмовы жыцця і стваральнай працы насельніцтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Залогам дынамічнага развіцця дзяржавы сталі вашы палітычная дальнабачнасць і беражлівыя адносіны да гістарычнай і культурнай спадчыны».
«Высока цаню нашы дружбу і давер, якія нязменна служаць апорай для комплекснага беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння, а таксама фундаментам трывалага стратэгічнага партнёрства, якое ў поўнай меры адпавядае інтарэсам Мінска і Душанбэ», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону здароўя і шчасця, а жыхарам Таджыкістана — міру і працвітання.