Узровень энергетычнай незалежнасці Беларусі варта падняць яшчэ вышэй да 2030 года. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся з пасланнем беларускаму народу і парламенту, паведаміла БелТА.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што энергетыка з’яўляецца гарантам эканамічнага развіцця і пытаннем самадастатковасці дзяржавы. «Перавагі Беларусі ў гэтым аспекце відавочныя. Пабудаваная АЭС сур’ёзна ўмацавала нашу незалежнасць энергетычную. Але да 2030 года трэба падняць гэты ўзровень яшчэ вышэй», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.