Top.Mail.Ru

Лукашэнка: Ваеннаслужачыя ССА - адзін з надзейных гарантаў мірнага неба Беларусі і спакою яе жыхароў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, а таксама 95-годдзем з дня ўтварэння роду войскаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«У гэты дзень мы ўшаноўваем воінаў-дэсантнікаў усіх пакаленняў, якія ўпісалі яркія старонкі ў гераічны летапіс савецкай і беларускай армій. У гады Вялікай Айчыннай вайны і ў мірны час блакітныя берэты з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак, у тым ліку інтэрнацыянальны, свята захоўвалі вернасць прысязе і свайму народу», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння салдаты і афіцэры сіл спецыяльных аперацый дастойна прадаўжаюць слаўныя традыцыі паветрана-дэсантных войскаў. «Штодзённа вырашаюць баявыя задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы, дэманструюць высокі прафесіяналізм, сілу духу, нязломны характар і цвёрдую прыхільнасць да дэвізу „Ніхто, акрамя нас“. Перакананы, вы ніколі не падведзяце, будзеце адным з надзейных гарантаў мірнага неба Беларусі і спакою ўсіх яе жыхароў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў ваеннаслужачым і ветэранам моцнага здароўя, шчасця і далейшых поспехаў на карысць Айчыны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю