Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа са 100-годдзем з дня яго адкрыцця. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Паважаныя сябры!
Шчыра вiншую са 100-годдзем з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа.
Векавы шлях тэатра — гэта яскравая гiсторыя значных творчых здзяйсненняў i няспыннага мастацкага пошуку некалькiх пакаленняў «коласаўцаў».
Сёння ваш калектыў трымае высокую прафесiйную планку, паспяхова ўвасабляе самыя смелыя сцэнiчныя задумы i радуе гледачоў запамiнальнымi пастаноўкамi.
Упэўнены, што вы i надалей будзеце самааддана працаваць на карысць роднай Беларусi, беражлiва захоўваць i прымнажаць лепшыя традыцыi айчыннай драматургii.
Жадаю новых дасягненняў, невычэрпнай энергii i добрага настрою.