Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў, ветэранаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта са 105-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што БДМУ з’яўляецца вядучым медыцынскім навукова-адукацыйным цэнтрам краіны, які пацвердзіў высокі статус на міжнароднай арэне: «Захоўваючы лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі, паспяхова прымяняючы перадавыя тэхналогіі і клінічную практыку ў навучанні, вы рыхтуеце кваліфікаваных спецыялістаў, для якіх медыцына становіцца справай жыцця».
«Прыміце словы ўдзячнасці за высокі прафесіяналізм, адказнасць у вырашэнні актуальных задач па захаванні здароўя нашых грамадзян. Упэўнены, што і ў далейшым, выхоўваючы новае пакаленне ўрачоў, вы працягнеце ўносіць уклад у развіццё нацыянальнай аховы здароўя», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ВНУ і студэнтам поспехаў, дасягнення мэт у іх высакароднай справе, шчасця, міру і дабра.