Top.Mail.Ru

Лукашэнка ў віншаванні народу Польшчы падкрэсліў імкненне Беларусі да аднаўлення дыялогу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Польшчы з Нацыянальным святам незалежнасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«У сённяшніх умовах істотных выклікаў у Еўропе адносіны паміж Беларуссю і Польшчай, на жаль, значна ўскладніліся, што стала для нас выпрабаваннем на трываласць, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, праз абмены забаронамі і санкцыямі, агароджы і сцены пераадолець гэтыя абставіны немагчыма. У нас розныя пазіцыі па шэрагу праблем — так было і будзе. Пытанне ў тым, ці зможам ставіцца да гэтай сітуацыі з разуменнем і накіраванасцю на дыялог, без канфрантацыі і абвінавачанняў».

Беларусь да такога ўзаемнага падыходу гатова і імкнецца, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. «Мы цвёрда ўпэўнены, на крыўдзе суседа свайго шчасця не пабудаваць. Толькі шляхам аднаўлення сапраўдных павагі і даверу можна справіцца з любымі цяжкасцямі, вярнуцца да канструктыўнага развіцця камунікацыі, адрадзіць паспяховае супрацоўніцтва дзеля нашай агульнай карысці і будучага нашчадкаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Польшчы міру, згоды, стабільнасці і працвітання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю