Top.Mail.Ru

Лукашэнка ў віншаванні з Днём бацькі падкрэсліў асаблівую ролю мужчыны як абаронцы і апоры сям’і

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём бацькі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Гэтае свята ўвасабляе сабой асаблівую ролю мужчыны як абаронцы і надзейнай апоры сям’і, чые веды, досвед і сіла з’яўляюцца ўзорам для пераймання, — гаворыцца ў віншаванні. — Клапатлівы і любячы бацька здольны навучыць сумленна працаваць і служыць Радзіме, прымаць рашэнні і браць за іх адказнасць, пераадольваць любыя цяжкасці і ўпэўнена дасягаць пастаўленых мэт».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім здароўя, шчасця і дабрабыту: «Заўсёды заставайцеся для сваіх родных вернымі і мудрымі спадарожнікамі, гатовымі ў любы момант стаць на абарону сям’і і краіны».

«Няхай радасць бацькоўства напаўняе сямейны ачаг гармоніяй і згодай, натхняе вас і вашых блізкіх на добрыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю