Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ірака Абдуле Латыфу Рашыду ў сувязі з пажарам у горадзе Эль-Кут. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«З глыбокім болем і смуткам у Беларусі ўспрынялі вестку аб жудасным пажары ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Эль-Кут, у выніку якога загінулі і пацярпелі дзясяткі жыхароў Ірака. У гэты цяжкі момант ад імя беларускага народа і сябе асабіста перадаю словы падтрымкі і салідарнасці, а таксама пажаданні стойкасці і мужнасці сем’ям загінулых, хутчэйшага выздараўлення ўсім, каго закранула гэтая трагедыя», — гаворыцца ў спачуванні.