Top.Mail.Ru

Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву Індыі ў сувязі з ахвярамі ў выніку шторму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні кіраўніцтву Індыі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку шторму ў штаце Утар-Прадэш. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Словы падтрымкі і спагады кіраўнік беларускай дзяржавы адрасаваў Прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму і прэм’ер-міністру гэтай краіны Нарэндру Модзі.

Аляксандр Лукашэнка перадаў родным і блізкім пацярпелых пажаданні сілы і мужнасці ў гэты няпросты час.

«У Рэспубліцы Беларусь з болем і смуткам даведаліся пра вялікую колькасць ахвяр сярод грамадзян вашай краіны ў выніку разбуральнага шторму ў штаце Утар-Прадэш», — гаворыцца ў спачуванні, накіраваным Прэзідэнту Індыі.

У спачуванні Нарэндру Модзі кіраўнік дзяржавы пажадаў дружалюбнаму народу Індыі хутчэйшага аднаўлення закранутых стыхіяй раёнаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю