Top.Mail.Ru

Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву Пакістана ў сувязі з гібеллю дзяцей пры абрушэнні школы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары і Прэм'ер-міністру Шахбазу Шарыфу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку абвальвання школы ў Пешавары. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У цяжкі час мы падзяляем велізарнае гора і смуткуем разам з пакістанцамі, якія страцілі сваіх дарагіх дзяцей», — гаворыцца ў спачуванні Прэзідэнту Пакістана.

У пасланні на адрас Прэм’ер-міністра кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікім болем успрынялі вестку аб страшнай трагедыі, якая забрала жыцці дзясяткаў чалавек, большасць з якіх — дзеці.

Ад імя ўсяго беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву Пакістана, родным і блізкім загінуўшых, пажадаў ім духоўных сіл і мужнасці вытрымаць гэтае выпрабаванне, а пацярпелым — хутчэйшага выздараўлення.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю