Top.Mail.Ru

Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніцтву В’етнама ў сувязі з ахвярамі моцных ліўняў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Генеральнаму сакратару ЦК Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам То Ламу і Прэзідэнту гэтай краіны Лыонг Кыонгу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі і вялікімі разбурэннямі ў выніку моцных ліўняў у цэнтральных раёнах В’етнама. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«На жаль, ваша краіна зноў сутыкаецца з бязлітаснай стыхіяй, і гэта адклікаецца болем у сэрцах беларусаў», — гаворыцца ў спачуванні Прэзідэнту В’етнама.

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста кіраўнік дзяржавы адрасаваў глыбокія спачуванні і словы падтрымкі кіраўніцтву В’етнама, родным і блізкім пацярпелых, а таксама брацкаму народу гэтай краіны.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на хуткую ліквідацыю наступстваў і стабілізацыю сітуацыі, а таксама на вяртанне параненых і зніклых без вестак у свае дамы, а жыхароў В’етнама — да спакойнага жыцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю