Top.Mail.Ru

Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі ў сувязі з трагедыяй у Тбілісі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі ў сувязі з трагедыяй у Тбілісі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Глыбокі смутак у Беларусі выклікала навіна аб гібелі людзей у выніку абвальвання жылога дома ў горадзе Тбілісі. Цяжка ўявіць боль сем’яў, якія ў адно імгненне страцілі сваіх блізкіх, асабліва дзяцей», — гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў родным загінуўшых сіл і стойкасці, каб перажыць трагедыю, а ўсім пацярпелым — хутчэйшага выздараўлення.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю