Top.Mail.Ru

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога міністра эканомікі Уладзіміра Шымава

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім заслужанага работніка адукацыі, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Шымава. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



«Пайшоў з жыцця выдатны навуковец-эканаміст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, з імем якога звязана станаўленне нацыянальнай эканамічнай школы», — гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Уладзімір Шымаў, шчодра дзелячыся сваім вопытам і ведамі, унёс значны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі Беларусі, выхаваў цэлую плеяду таленавітых паслядоўнікаў.

«Самыя добрыя ўспаміны пра яго назаўжды застануцца ў нашых сэрцах», — падкрэсліў Прэзідэнт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю