Top.Mail.Ru
252

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Зураба Цэрэтэлі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага мастака СССР Зураба Цэрэтэлі ў сувязі з яго смерцю.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Пайшоў з жыцця незвычайна таленавіты чалавек, прафесійная дзейнасць якога — прыклад адданага служэння мастацтву. Створаныя майстрам маштабныя творы пакараюць адвагай думкі і дасканалай тэхнікай выканання. Творчасць Зураба Канстанцінавіча пераадольвала межы і адлегласці, спрыяла ўмацаванню духоўных і культурных сувязяў паміж народамі. Светлая памяць пра яго заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.

Прэв'ю: ТАСС
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю