Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння раніцай накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.
Як паведамлялася раней, кіраўнік беларускай дзяржавы 25 верасня возьме ўдзел у Глабальным атамным форуме, які пройдзе пад дэвізам "Ад новага тэхналагічнага ўкладу — да новага светапогляду. Плануецца, што падчас візіту таксама адбудзецца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў звераць гадзіннікі па найбольш актуальных пытаннях развіцця беларуска-расійскіх адносін, абмяркуюць абстаноўку ў рэгіёне і міжнародны парадак дня.