Генерал-маёр Сяргей Лагадзюк вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Адпаведны ўказ № 155 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Сяргей Лагадзюк звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.