Top.Mail.Ru

Лукашэнка з борта верталёта інспектаваў ход пасяўной у Мінскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі сёння інспектаваў ход пасяўной кампаніі. З паветра. У цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі — Мінская вобласць. Аб гэтым паведамляе БелТА.


На сённяшні дзень у сталічным рэгіёне выканана каля 40 % работ ад запланаванага аб’ёму сяўбы. Агульны стан спраў і якасць работ сёння праінспектаваў кіраўнік дзяржавы з борта верталёта.

У цэлым серыя вялікіх мерапрыемстваў, прысвечаных найважнейшай тэме — рэгіянальнаму развіццю, — у графіку Прэзідэнта прадаўжаецца. У бліжэйшы час у Гомельскай вобласці на прыкладзе Мазырскай арганізацыі на семінар-нараду асобна будзе вынесена тэма работы аграсэрвісаў у краіне і падрыхтоўка тэхнікі да палявых работ. Таксама кіраўнік дзяржавы паглядзіць ход рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у асобных раёнах, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржпраграмы развіцця Прыпяцкага Палесся на 2025—2030 гады.

Вынікі вялікай камандзіроўкі на Гомельшчыну, а таксама мерапрыемствы і даклады па розных пытаннях рэгіянальнага характару, якія адбыліся раней, стануць у тым ліку асновай для фарміравання парадку дня яшчэ аднаго маючага адбыцца вялікага мерапрыемства ў Прэзідэнта. На нарадзе «Адзін раён — адзін праект» трэба сур’ёзна абмеркаваць перспектывы развіцця беларускіх рэгіёнаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю