Top.Mail.Ru

Лукашэнка: За гады незалежнасці ў Беларусі створана высокапрафесійная пагранічная служба

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам — Днём пагранічніка. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Больш за стагоддзе гісторыя пагранічнай службы непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці і напоўнена яркімі прыкладамі доблесці і адвагі, — гаворыцца ў віншаванні. — Восемдзесят пяць гадоў таму ў першых баях Вялікай Айчыннай вайны героі-пагранічнікі, абараняючы святыя рубяжы Савецкай Радзімы, стаялі да смерці. Гінулі, але не здаваліся. Бяспрыкладны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў — узор мужнасці і стойкасці воінаў у зялёных фуражках і яркі прыклад для маладога пакалення».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што за гады незалежнасці ў Беларусі створана высокапрафесійная пагранічная служба. Абапіраючыся на традыцыі і вопыт ветэранаў, сучасныя пагранічнікі ўмела прымяняюць найноўшыя тэхналогіі ў сферы бяспекі, надзейна процідзейнічаюць усім спробам дэстабілізаваць сітуацыю на граніцах краіны, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Перакананы, кожны з вас і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае, каб захаваць мір на роднай зямлі, рашуча спыняць любыя замахі на незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Айчыны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў усім ваеннаслужачым, грамадзянскаму персаналу і ветэранам органаў пагранічнай службы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю