Top.Mail.Ru

Лукашэнка задаў планку для ўборачнай: з наступнага тыдня — не менш за 6% за дзень

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў нарошчваць тэмпы ўборачнай кампаніі, каб з наступнага тыдня штодзень убіраць не менш як 6% пасеваў збожжавых. Адпаведнае даручэнне ён даў на селектарнай нарадзе, перадае БелТА.


«Менш за 6% у дзень з наступнага тыдня ўбіраць нельга. Гэта самы мінімум. Але лепш — 7-8%. Чаго б нам ні каштавала, трэба ўбіраць. І без страт», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівая ўвага — захаванню тэхналагічнай дысцыпліны. «Дысцыпліна ў аснове ўсяго. Пра гэта гавораць усе. Няма дысцыпліны — няма толку. Перш за ўсё — тэхналагічная дысцыпліна. Калі людзі не разумеюць, што трэба выконваць тэхналогію, тады ўключаецца іншая дысцыпліна», — адзначыў Прэзідэнт.

Беларускі лідар даручыў праваахоўнікам таксама трымаць на кантролі пытанні па дысцыпліне і дапамагаць у гэтым плане кіраўніцтву райвыканкамаў, кіраўнікам гаспадарак. «Прыйшоў на работу — адпрацаў як належыць і выдай вынік», — падкрэсліў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю