Top.Mail.Ru
251

Лукашэнка заклікаў краіны Глабальнай большасці не чакаць, калі з імі разбяруцца паасобку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае краіны Глабальнай большасці да аб’яднання ў адстойванні агульных інтарэсаў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведаміла БелТА.


Прэзідэнт падкрэсліў, што краіны Еўразіі і Глабальнай большасці сапраўды могуць многае зрабіць. «Але самая вялікая праблема — мы ў гэтым напрамку вельмі слаба рухаемся, — сказаў беларускі лідар. — Мы ўсе разумеем, што мы не можам увесь час хадзіць, сагнуўшы калені, і прагінацца пад адну краіну або аднаго чалавека».

«Усе мы разумеем, што могуць гэтыя санкцыі быць сёння супраць іншых краін. Вось Індыя не паслухаецца і далей будзе закупляць нафту не там, дзе трэба, — могуць і супраць яе ўвесці санкцыі. Паўтара мільярда з лішнім чалавек! Усе разумеюць, што заўтра і ваенным шляхам (паглядзіце на Венесуэлу) могуць націснуць. Усе разумеюць, што да гэтага можам прыйсці. Ну дык давайце аб’яднаемся, давайце будзем ствараць нейкую альтэрнатыву, пачынаючы ад разлікаў, і заканчваючы пэўнай дэманстрацыяй нашых магчымасцяў. А такія магчымасці ёсць», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка

«Але мы гэтага не робім. Усе чакаем, калі з намі разбяруцца паасобку. Таму, ківаючы на Захад, трэба зрабіць адпаведную выснову, што і мы не заўсёды «добрыя» і не робім тое, што трэба зрабіць сёння. А калі мы не зробім гэтага сёння, заўтра, магчыма, будзе позна», — дадаў Прэзідэнт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю