Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці запатрабаваў дабіцца парадку ў аграрным сектары раёна і выключыць безгаспадарчасць, перадае БелТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці запатрабаваў дабіцца парадку ў аграрным сектары раёна і выключыць безгаспадарчасць, перадае БелТА.
Кіраўніку дзяржавы падрабязна далажылі аб асенніх палявых работах у раёне, вобласці і па краіне ў цэлым. Прэзідэнт удакладніў, як ідзе ўборка бульбы, цукровых буракоў, лёну.
«Не навядзём парадак — галоднымі будзем хадзіць!» — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы даручыў да 3 кастрычніка завяршыць усю сяўбу па поўдні краіны, а па іншых абласцях — да 1 кастрычніка.