Top.Mail.Ru

Лукашэнка запатрабаваў вырашыць праблему з якасцю пітной вады ў Смаргоні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць запатрабаваў вырашыць праблему з якасцю пітной вады ў Смаргоні, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на якасць пітной вады ёсць сур’ёзныя нараканні ў мясцовых жыхароў. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў аператыўна вырашыць гэту праблему.

«Чаму людзі скардзяцца, што яны тут п’юць з „балота“ ваду? Гэта недапушчальна. У наш час у краіне, дзе лішкі вады, у нас людзі п’юць з „балота“ ваду», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю