Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мазыры на цырымоніі адкрыцця абноўленага моста праз раку Прыпяць заявіў пра гатоўнасць дадаткова прымаць у краіне мігрантаў з Украіны, паведаміла БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна зусім побач, і ён спачатку нават адхіліў прапанову аб сваёй паездцы ў Мазырскі раён. «Думаю, ну, на фоне вайны ва Украіне неяк тут нам радавацца і Прэзідэнту ехаць ... ясна, што гэта прагучыць, — расказаў ён. — Але, думаю, даруюць мяне ўкраінцы. Мы ж злучаем берагі ў тым ліку і для іх».
«Мы адкрытыя. Калі ласка, прыязджайце, украінцы. Мы з задавальненнем вас прымем. Вашым сем’ям, вашым дзеткам забяспечым такое жыццё, як беларусам, у плане адукацыі, аховы здароўя», — запрасіў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што многія перасяленцы, якія прыехалі з Украіны, ужо працуюць у тым ліку ў Гомельскай вобласці. «Мы гатовыя іх прымаць. Для нас украінцы — гэта добра. Гэта вельмі працавітыя людзі, якія разумеюць нас, размаўляюць з намі на адной мове, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Бяда прыйшла ў хату нашага суседа. Думаю, што «ўстаканімся» мы з гэтай праблемай».