Top.Mail.Ru

Лукашэнка запрасiў Прэзiдэнта Зiмбабвэ Эмерсана Мнангагву наведаць Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: — Самае галоўнае цяпер для Беларусi i Зiмбабвэ — не спыняцца. Так, мы маем пэўныя вынiкi нашага супрацоўнiцтва, але ў нас яшчэ шмат працы ў вашай краiне. Мы гатовыя рэалiзаваць той план, якi мы намецiлi падчас майго вiзiту ў Зiмбабвэ. (1 снежня 2023 года падчас перагавораў з Прэзiдэнтам Зiмбабвэ Эмерсанам Мнангагвай.)


Падчас вiзiту ўрадавай дэлегацыi ў Зiмбабвэ на чале з намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Вiктарам Каранкевiчам адбылася сустрэча з Прэзiдэнтам Зiмбабвэ Эмерсанам Мнангагвай.

Прэзiдэнту Мнангагве быў перададзены асабiсты лiст Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з афiцыйным запрашэннем наведаць краiну ў маi 2025 года. Кiраўнiк Зiмбабвэ з удзячнасцю прыняў прапанову, пацвердзiўшы гатоўнасць да вiзiту, паведамiлi ў прэс-службе знешнепалiтычнага ведамства.

Асобна быў падкрэслены стратэгiчны характар двухбаковых адносiн, важнасць каардынацыi ў процiдзеяннi знешняму санкцыйнаму цiску, узаемная падтрымка на мiжнародных пляцоўках, а таксама цёплыя асабiстыя кантакты з беларускiм лiдарам. Эмерсан Мнангагва папрасiў перадаць Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданнi i выказаў упэўненасць у поспеху маючай адбыцца сустрэчы ў Беларусi.

Бакi абмеркавалi таксама прыярытэты двухбаковага супрацоўнiцтва, уключаючы рэалiзацыю трэцяй фазы праграмы механiзацыi сельскай гаспадаркi Зiмбабвэ з выкарыстаннем беларускай тэхнiкi.

Як пракаментаваў вынiкi вiзiту намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Вiктар Каранкевiч, бакi абмеркавалi i новыя праекты магчымага выкарыстання тэхналогiй i кампетэнцый беларускiх прадпрыемстваў па перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў, магчымасцi далейшага пашырэння зборкi аўтобусаў i пастаўкi машынакамплектаў.

Ён дадаў, што ў Зiмбабвэ плануецца пастаўка абсталявання i машынакамплектаў Мiнскага аўтамабiльнага завода, зборка якiх будзе ажыццяўляцца на месцы. На думку вiцэ-прэм’ера, гэта таксама дэманструе ўзаемную цiкавасць да рэалiзацыi сумесных праектаў у галiне прамысловай кааперацыi.

Вiктар Каранкевiч паведамiў, што падчас урадавага вiзiту асаблiвая ўвага ўдзялялася i далейшаму развiццю сферы адукацыi, аховы здароўя i культуры.

— Таму кірункаў для раскрыцця патэнцыялу ўзаемадзеяння двух бакоў вельмi шмат, — падсумаваў вiцэ-прэм’ер.

Ён падкрэслiў, што Беларусь нацэлена на хуткае i дакладнае выкананне ўсiх задач, якiя вызначылi кiраўнiкi дзяржаў.

У тэму

Беларуская тэхнiка ў Зiмбабвэ: старт маштабных паставак

У рамках вiзiту Вiктара Каранкевiча ў Харарэ зiмбабвiйскаму боку перададзена сельскагаспадарчая тэхнiка, у лiку якой 7 камбайнаў «Гомсельмаш» i 189 трактароў МТЗ.

Як запэўнiлi ва ўрадзе, гэта толькi пачатак. У рамках рэалiзацыi трэцяга этапу праграмы механiзацыi сельскай гаспадаркi Зiмбабвэ плануецца паставiць 80 збожжаўборачных камбайнаў, 3491 трактар i 30 самазвалаў-збожжавозаў з прычэпамi.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю