Top.Mail.Ru
401

Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ № 400, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год, паведамляе БелТА.



План сфарміраваны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі шляхам дэталёвай адпрацоўкі прапаноў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян.

Пры адборы законапраектаў улічваліся рэальная патрэба грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін і прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі.

У план уключаны 33 законапраекты, у тым ліку такія прынцыпова новыя, як Кодэкс аб ахове здароўя, Экалагічны кодэкс, законы «Аб грамадзянскай абароне» і «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе». Прадугледжана таксама падрыхтоўка іншых законапраектаў, накіраваных на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю