Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамляе БелТА.
У адпаведнасці з дакументам агульнае кіраўніцтва дзейнасцю ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў ускладаецца на Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі. Упаўнаважаны прызначаецца Прэзідэнтам і знаходзіцца ў яго прамым падпарадкаванні.
Змяненне статусу дасць апарату ўпаўнаважанага больш шырокія магчымасці для аператыўнага ўзаемадзеяння і вырашэння неабходных пытанняў з іншымі дзяржаўнымі органамі. Адміністрацыя Прэзідэнта ў гэтых адносінах забяспечыць належную каардынацыю, у тым ліку пры рэалізацыі буйных міжканфесійных праектаў і прасоўванні заканадаўчых ініцыятыў.
Сувязі з замежнымі рэлігійнымі цэнтрамі, якія прадстаўляюць інтарэсы вядучых канфесій свету, часта закранаюць шырокі спектр пытанняў, напрыклад, тых, якія адносяцца да сфер знешняй палітыкі і бяспекі. Непасрэднае падпарадкаванне апарату ўпаўнаважанага кіраўніку дзяржавы дасць магчымасць спрасціць і зрабіць больш эфектыўным узаемадзеянне па гэтых напрамках.
Замацаваныя ў дакуменце нормы ў цэлым будуць садзейнічаць далейшаму захаванню і падтрыманню міжканфесіянальнага і міжнацыянальнага міру і згоды.
У развіццё закона падпісаны ўказ, якім зацвярджаецца палажэнне аб упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, а таксама замацоўваюцца яго асноўныя задачы, функцыі і паўнамоцтвы.