Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яўрэйскі народ мае шматвяковыя традыцыі, у тым ліку рэлігійныя і адукацыйныя, якія і сёння фарміруюць асновы ідэнтычнасці сучаснага ізраільскага грамадства.
«Менавіта на беларускай зямлі дзейнічалі вядомыя духоўныя цэнтры — іешывы, — гаворыцца ў віншаванні. — Выхадцы з нашага краю стаялі ля вытокаў Дзяржавы Ізраіль. Усё гэта збліжае абодва народы, якія прайшлі праз агульныя цяжкія выпрабаванні Другой сусветнай вайны і трагедыю Халакоста».
Беларусы добра ведаюць, што такое вайна, і таму паслядоўна выступаюць за мірнае ўрэгуляванне канфліктаў, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Падзеі на Блізкім Усходзе выклікаюць занепакоенасць і боль у нашых сэрцах, але мы спадзяемся на больш хуткае ўсталяванне спакою ў рэгіёне», — дадаў ён.
«Па меры нармалізацыі сітуацыі Мінск гатовы пашыраць кантакты і ўзаемадзеянне ў сферах адукацыі, медыцыны, тэхналогій, сельскай гаспадаркі і турызму, — запэўніў беларускі лідар. — Перакананы, агульная гістарычная спадчына і цесныя чалавечыя сувязі будуць і надалей служыць асновай канструктыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Ізраілем».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іцхаку Герцагу выдатнага здароўя і поспехаў, а жыхарам Ізраіля — шчаслівага жыцця і працвітання.