Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з беларускімі журналістамі 22 жніўня заявіў пра гатоўнасць перадаць замежным спецслужбам сваю медкарту, паведамляе БелТА.
Размаўляючы з журналістамі перад пачаткам інтэрв’ю, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што збеглыя часта пішуць пра тое, што «Лукашэнка памірае».
«І бачу (мне далажылі пра гэта), некаторыя спецслужбы, у тым ліку дружалюбныя, прамацваюць, а як здароўе Прэзідэнта. Я нядаўна першы раз у сваім жыцці за два дні прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне. Два дні! Што яны толькі не рабілі са мной. І нават у мазгі залезлі. Усё прасвяцілі! Я не супраць: перадайце ўсе даследаванні і няхай апублікуюць. Тым больш, цьфу-цьфу, я рады: усё нармальна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.