Стаўленне грамадзян Беларусі да мірнага атама пасля будаўніцтва і пяці гадоў эксплуатацыі АЭС памянялася ў лепшы бок. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА
«Памянялася стаўленне беларусаў да мірнага атама. Па даных сацыёлагаў, у пачатку будаўніцтва БелАЭС яго падтрымлівала 60 % насельніцтва, а сёння, з улікам работы і іншых станоўчых фактараў, — ужо больш за 80 %», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён канстатаваў, што новыя магчымасці для эканомікі з атамнай энергетыкай бачаць не толькі ў Беларусі. Гэта ўжо глабальны трэнд. Сёння ў свеце эксплуатуецца 416 ядзерных рэактараў, яшчэ 63 знаходзіцца на этапе будаўніцтва. «Усе будуюць, хто можа», — заўважыў Прэзідэнт.
Па прагнозах МАГАТЭ, агульная магутнасць АЭС у свеце ў найбліжэйшыя 25 гадоў павялічыцца больш чым у два разы, а доля атамнай генерацыі ў сусветнай вытворчасці электраэнергіі вырасце да 12 %.
«Але яшчэ ўчора многія заходнія палітыкі спрабавалі зрабіць стаўку выключна на аднаўляльную энергетыку. Сёння там ужо расказваюць пра перавагі ўзвядзення АЭС, нават тэрмін новы з’явіўся — „Рэнесанс атамнай індустрыі“. Гэта датычыцца і суседніх краін — Польшчы і Літвы, якія заўзята супрацьдзейнічалі будаўніцтву нашай атамнай станцыі, — заўважыў беларускі лідар. — Усё гэта пацвярджае правільнасць выбранага намі шляху».