Top.Mail.Ru
146

Лукашэнка: зберагчы мір — свяшчэнны абавязак цяперашняга пакалення беларусаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчыннікам зварот з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. 

Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«22 чэрвеня 1941 года — сакральная дата ў нашай гісторыі. На Беларусь выпала выпрабаванне, цяжар якога навечна пакінуў глыбокі след у народнай памяці. Увераваўшы ў сваю непераможнасць, узвёўшы ў абсалют насілле і агрэсію, армады з Захаду прыйшлі забіваць, заваёўваць і занявольваць. Толькі пра адно яны забылі. Пра свабодалюбства, адданасць і стойкасць людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. І паплаціліся за гэта», — падкрэсліў у звароце Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт адзначыў, што лета 1941-га — гэта не толькі пра мінулае: «Не будзе больш бліцкрыгаў і вераломных нападаў. Урокі заходняй крывадушнасці і хлусні мы засвоілі раз і назаўсёды. Занадта вялікай цаной дасталася нам Вялікая Перамога».

«У кожнага пакалення беларусаў свой лёс. Адным наканавана змагацца і быць гатовымі аддаць уласнае жыццё за Радзіму. Другім — захоўваць памяць аб ратных подзвігах і не дазваляць агню вайны зноў абпаліць палі і нівы Айчыны. Зберагчы мір — наш свяшчэнны абавязак. Мы заўсёды будзем памятаць гераізм бацькоў і дзядоў з глыбокай удзячнасцю за мірнае неба над галавой», — гаворыцца ў звароце.

Зварот Прэзідэнта з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Дарагія суайчыннікі!

22 чэрвеня 1941 года — сакральная дата ў нашай гісторыі. На Беларусь выпала выпрабаванне, цяжар якога навечна пакінуў глыбокі след у народнай памяці.

Увераваўшы ў сваю непераможнасць, узвёўшы ў абсалют насілле і агрэсію, армады з Захаду прыйшлі забіваць, заваёўваць і занявольваць.

Толькі пра адно яны забылі. Пра свабодалюбства, адданасць і стойкасць людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. І паплаціліся за гэта.

Лета сорак першага — гэта не толькі пра мінулае. Не будзе больш бліцкрыгаў і вераломных нападаў. Урокі заходняй крывадушнасці і хлусні мы засвоілі раз і назаўсёды. Занадта вялікай цаной дасталася нам Вялікая Перамога.

У кожнага пакалення беларусаў свой лёс. Адным наканавана змагацца і быць гатовымі аддаць уласнае жыццё за Радзіму. Другім — захоўваць памяць аб ратных подзвігах і не дазваляць агню вайны зноў абпаліць палі і нівы Айчыны.

Зберагчы мір — наш свяшчэнны абавязак. Мы заўсёды будзем памятаць гераізм бацькоў і дзядоў з глыбокай удзячнасцю за мірнае неба над галавой.

Аляксандр Лукашэнка

22 чэрвеня 2025 года.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю