Top.Mail.Ru
150

Лукашэнка згадаў аб збіванні ў Гродне сабакі і заявіў аб недапушчальнасці здзекаў з жывёл


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць згадаў аб нядаўнім факце збіванні ў абласным цэнтры сабакі і заявіў аб недапушчальнасці здзекаў з жывёл, перадае БелТА.

«Да жывёл у мяне добрае стаўленне. Недзе нядаўна ў СМІ паведамлялася, што ў Гродзенскай вобласці сабаку збілі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Так, знайшлі яго міліцыянеры», — паведаміў старшыня аблвыканкама Юры Караеў.

«І вы ўстанавілі мярзотніка гэтага. Сабаку забярыце. Аддайце, каму трэба», — даў параду кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што некалькі гадоў таму пасля аналагічнага выпадку ў Віцебску асабіста ўмяшаўся ў сітуацыю. Тады збітага шчанюка прывезлі ў Мінск, яго ў фінале хакейнай трэніроўкі Прэзідэнт падарыў трэнеру каманды — Дзмітрыю Баскаву.

«Забралі, аддалі. Цяпер пытаю ў Баскава: «Як сабака?» — «Дзіця», — расказаў беларускі лідар.

«Не дазваляйце здзекавацца. Самыя безабаронныя — гэта жывёлы, таму што яны ад нас абараніцца не могуць. Мы можам. Яны не могуць. Таму іх трэба берагчы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама расказаў аб сваім асаблівым стаўленні да коней: «Нават у вёсцы я так гэта не ўспрымаў. Калі стаў Прэзідэнтам, мне падарылі некалькі коней. Я ўважліва за імі назіраў. Якое разумнае стварэнне і якую карысць конь прынёс для чалавецтва!»

Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане адзначыў, што ў Вялікую Айчынную вайну менавіта коні прынеслі вялікую карысць — ва ўмовах няхваткі аўтамабіляў менавіта з іх дапамогай цягалі артылерыйскія ўстаноўкі, перавозілі грузы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю