Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу кіраўнікоў мясцовай вертыкалі на ключавыя напрамкі, якія абавязкова павінны быць у полі іх зроку. Гэта перш за ўсё работа з кадрамі, умацаванне эканамічнага патэнцыялу рэгіёна праз рэалізацыю інвестпраектаў і, вядома, эфектыўная работа аграпрамысловага комплексу. Прычым па ўсіх абазначаных сферах кіраўніцкія рашэнні павінны быць своечасовымі і выверанымі, запатрабаваў Прэзідэнт.
«Дзейнічайце! Не сядзіце і не чакайце, што нехта прыйдзе і нешта зробіць. Як толькі мы ўбачым, што вы распрануліся і працуеце з раніцы да вечара, ведзяце за сабой людзей і ў вас хоць крышку нешта атрымліваецца, мы будзем вам дапамагаць і вас падтрымліваць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Які сэнс дапамагаць і падтрымліваць людзей, якія нічога не робяць, а калі робяць, то ў іх нічога не атрымліваецца? Гэта яшчэ горш: робяць, грошы трацяць, а выніку няма».
«Таму, мужыкі, яшчэ раз паўтараю: дзейнічайце. Сёння сітуацыя такая, што нам трэба дзейнічаць, калі нават не атрымаецца, людзі гэта ацэняць. Людзі ўбачаць, што ну так, ну не атрымалася. Па розных прычынах жа, аб’ектыўна не атрымліваецца. Яны нам даруюць гэтыя недапрацоўкі і памылкі. Але калі мы нічога рабіць не будзем, людзі нам гэтага не даруюць. Таму — толькі наперад!» — заявіў кіраўнік дзяржавы.
/Будзе дапоўнена/.