Top.Mail.Ru

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне дзесяці новых кіраўнікоў раёнаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае БелТА.



Пасаду старшыні Гарадоцкага райвыканкама зойме Ірына Дубавец.

Віталь Карталеўскі ўзгоднены для прызначэння на пасаду старшыні Талачынскага райвыканкама.

Клецкі райвыканкам узначаліць Дзмітрый Сасіновіч.

Пасаду старшыні Капыльскага райвыканкама зойме Іван Дамашэвіч.

Жанна Алішэвіч узгоднена на пасаду старшыні Любанскага райвыканкама.

На чале Слуцкага райвыканкама цяпер будзе працаваць Віталь Платун.

Старадарожскі райвыканкам узначаліць Аляксандр Праташчык.

На пасаду старшыні Клімавіцкага райвыканкама ўзгоднены Аляксандр Анжэнка.

Новым кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінска стане Мікалай Строк.

Адміністрацыю Першамайскага раёна сталіцы ўзначаліць Аляксандр Драгун.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю