Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведаміла БелТА.
На пасадзе першага намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю будзе працаваць Наталля Васілеўская. На гэту пасаду яна пераходзіць з пасады намесніка міністра ў гэтым ведамстве.
На пасаду намесніка міністра ў МАРГ узгоднены Алег Дзікун. Да цяперашняга часу ён працаваў намеснікам дырэктара ЗАТ «Гарызонт-Белінвест-дэвелапер».