Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэнне двух намеснікаў старшыні Віцебскага аблвыканкама. Пытаннямі сацыяльнай сферы, кадравай, ідэалагічнай работы, маладзёжнай палітыкі будзе займацца Аляксей Гуйда, пытаннямі будаўніцтва, транспарту, ЖКГ — Пётр Белусь.

Новыя кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўзгодненыя Прэзідэнтам у чатырох раёнах: Алена Бабінская — на пасаду старшыні Браслаўскага райвыканкама, Максім Бакураў — старшыні Глыбоцкага райвыканкама, Леанід Мойжык — старшыні Аршанскага райвыканкама, Аляксандр Часнойць — старшыні Воранаўскага райвыканкама.
