Па запрашэнні беларускага лідара Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Расійскай Федэрацыі Хесус Рафаэль Саласар Веласкес 25 лістапада наведваў Палац Незалежнасці. Падчас папярэдняй сустрэчы кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на больш інтэнсіўныя ўзаемаадносіны паміж краінамі і падкрэсліў, што Беларусь супрацоўнічае з Венесуэлай вельмі даўно. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго венесуэльскага калегу наведаць нашу краіну, не выключыў Прэзідэнт і свайго візіту ў Баліварыянскую Рэспубліку.
«Спадар пасол, зусім нядаўна мы з вамі абмяркоўвалі шэраг праблем у нашых узаемаадносінах, сітуацыі вакол Венесуэлы, — нагадаў кіраўнік дзяржавы. — Тады дамовіліся аб тым, што вы павінны ўзгадніць некаторыя пытанні з кіраўніцтвам Венесуэлы, з Нікаласам Мадурам. Мы дамовіліся аб тым, што пасля ўзгаднення некаторых праблем, пытанняў вы знойдзеце час для таго, каб прыехаць да мяне, яшчэ раз сустрэцца, каб мы ўжо маглі прыняць адпаведныя рашэнні, якія знаходзяцца ў нашай кампетэнцыі. А калі патрэбна, потым мы падключым і Прэзідэнта Венесуэлы».
Вераніка КАНЮТА.
Фота БелТА.