Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў указ № 355, які прадугледжвае кадравыя змены ў судовай сістэме. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прызначаны новыя кіраўнікі шэрагу судоў, падоўжаны паўнамоцтвы некаторых дзейных старшынь. У іх ліку — Таццяна Тупік, якая прызначана старшынёй Мінскага гарадскога суда на новы пяцігадовы тэрмін.
Судзейскі корпус папоўніўся 20 суддзямі, якія да гэтага працавалі ў судовай сістэме, праваахоўных і падатковых органах, мытні, адвакатуры і банкаўскай сферы.