Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, паведамляе БелТА.
Telegram-канал «Пул Першага» апублікаваў фатаграфіі, дзе Аляксандр Лукашэнка на палях саміту знаходзіцца разам з Уладзімірам Пуціным і Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Прэзідэнты аб нечым гутарылі пры дапамозе перакладчыкаў.
Раней у кулуарах саміту ШАС кіраўнік беларускай дзяржавы пагутарыў са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам, прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам.