Top.Mail.Ru

Лукашэнку падарылі рыжую карову па мянушцы Муся

Прэзідэнту Беларусі ў час наведвання малочнатаварнага комплексу «Ячанка» ТАА «БелІнтэрГен-агра» ва Уздзенскім раёне падарылі карову джэрсейскай пароды па мянушцы Муся, паведамляе БелТА.


Адным з галоўных напрамкаў дзейнасці кампаніі з’яўляецца развіццё племянной жывёлагадоўлі. У асноўным у «БелІнтэрГен» займаюцца развядзеннем галштынскай пароды, але таксама пачалі разводзіць і джэрсейскую пароду. Прадстаўніцу апошняй якраз і падарылі кіраўніку дзяржавы.


Джэрсейская адносіцца да дробных парод кароў малочнага напрамку. Яе адметнасць у тым, што малако змяшчае вялікую колькасць тлушчу і бялку, а таксама вызначаецца высокай колькасцю бялку А2. У той жа час дзякуючы невялікай вазе для кароў такой пароды трэба значна менш корму. Сутачны надой складае да 30 літраў.

Джэрсейскую пароду на прадпрыемстве пачалі разводзіць ад адной каровы — таксама Мусі, якая, дарэчы, пражыла 11 гадоў. Сімвалічна, што такая ж мянушка ў рыжай каровы, якую падарылі Прэзідэнту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю