Top.Mail.Ru

Лукашэнку падарылі скульптуру каровы. Прэзідэнт паабяцаў размясціць яе ў Палацы Незалежнасці

Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку пры наведванні вытворчай пляцоўкі «Савушкін прадукт» у Бярозе падарылі скульптуру каровы ў натуральную велічыню. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў размясціць яе ў Палацы Незалежнасці, паведаміла БелТА.


Скульптура каровы ў натуральную велічыню, якую падарылі кіраўніку дзяржавы, зроблена ў бронзе. Прэзідэнт паабяцаў, што падарунак размесцяць у Палац Незалежнасці. Скульптура каровы далучыцца да скульптуры зубра, якая таксама была зроблена ў Брэсцкай вобласці.

Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка раней прапаноўваў паставіць помнік карове. Можна сказаць, супрацоўнікі «Савушкіна прадукту» выканалі пажаданне Прэзідэнта. «Я чаму схіляюся перад гэтай жывёлай? Гэта гераіня. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскіх атрадах, далёка ў глыбінцы хоць адна карова, але была», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю