Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскай тэлекампаніі «Ньюсмакс» адказаў на пытанне, ці гатова Беларусь прыняць Нікаласа Мадуру ў выпадку яго адстаўкі з пасады Прэзідэнта Венесуэлы, паведаміла БелТА.
«Мадура не быў ніколі нашым ворагам і праціўнікам. Ніколі. Калі б ён пажадаў прыехаць у Беларусь, дзверы для яго тут адкрыты. Але аб гэтым ніколі, шчыра вам кажу, ніколі не было размовы, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Мадура не той чалавек, які ўсё кіне і пойдзе, уцячэ. Гэта моцны чалавек. Гэта „чавіст“. Гэта як Чавес. Ён моцны мужык, прыстойны, разважлівы чалавек, з якім можна размаўляць і дамаўляцца».
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ён ведае аб пустых размовах сярод журналістаў пра нібы дасягнутую дамоўленасць аб тым, што Нікалас Мадура паедзе ў Беларусь і тут будзе жыць. «Ніколі на гэту тэму з Мадурам мы не размаўлялі. Мы больш з амерыканцамі наконт Венесуэлы, калі ўжо шчыра гаварыць, размаўляем, чым з Мадурам наконт яго адстаўкі і нейкіх дзеянняў. Гэта гераічны мужык», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы